СЛУ́ЖБА ВЯРХО́ЎНАГА КАМІСА́РА ААН ПА СПРА́ВАХ БЕ́ЖАНЦАЎ (Office of the United Nations High Commissioner for Refugees). Засн. Ген. асамблеяй ААН у 1951 замест Міжнар. арг-цыі па справах бежанцаў. Займаецца асобамі, якія падыходзяць пад вызначэнне бежанцаў або прымусовых перасяленцаў (паводле Канвенцыі 1951 пра статус бежанца, Пратакола 1967 да яе і Рэзалюцыі ААН ад 1985): што пакінулі радзіму па розных прычынах (вайна, праследаванні расавыя, рэліг., паліт. і інш.). Гал. кірунак дзейнасці — рэпатрыяцыя бежанцаў і прымусовых перасяленцаў, іх інтэграцыя ў грамадстве, уладкаванне на старых або новых месцах жыхарства. Служба дапамагла ўладкавацца больш чым 30 млн. прымусовых перасяленцаў. Паводле звестак на 1995 пад апекай службы знаходзілася каля 27 млн. чал., з іх 14,5 млн. — ахвяры ваен. канфліктаў. Нобелеўскія прэміі міру 1954 і 1981.

т. 15, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)